Святлана Ціханоўская на слуханнях у Кангрэсе ЗША заявіла пра перагляд адносінаў з Расіяй. Па словах дэмакратычнай лідаркі, Аб'яднаны пераходны кабінет ужо распрацаваў падыход на перагляд адносінаў з Расіяй. Ён прадугледжвае выхад з вайсковага саюзу з РФ і дамовы аб Саюзнай дзяржаве. Умяшанне Расіі ў ўнутраныя справы Беларусі палітык назвала самым разбуральным фактарам для дэмакратычных надзей беларусаў.