Сябры, прашу дапамогі ў распаўсюдзе інфармацыі і зборы сродкаў на адкрыцьцё сапраўдных рэабілітацыйных цэнтраў у Польшчы для беларускіх, ў першую чаргу, палітэмігрантаў!
Я сама прайшла ўсе эпапеі іспытаў першага году палітэміграцыі, і ведаю пра ўсе цяжкасьці не па слыхах. Я іх сама перажыла: і лагер бежанцаў Дэмбак, дзе мы жылі ў адных пакоях з зэкамі і зэчкамі, якіх адлавілі ў Еўропе і гатавалі на дэпартацыю, і здзекі супрацоўніцы пошты Польшчы, якая чагосьці вырашыла, што я атрымліваю падтрымку не ад ЕС, а з яе кішэні, і заблакавала наўмысна мой рахунак, заставіўшы без сродкаў існаваньня зусім, і так званы "Мірны дом", ў якім да нас, палітэмігрантаў, і да бежанак з Украіны адносяцца як да істот нжэйшага ўзроўню, а на еўрагранды там існуе невядома хто, і зашмат іньшых цяжкасьцяў.
Таму, прашу дапамагаць, бо, тыя палітэмігранты, якія едуць зараз, едуць зза кратаў, дзе былі хто па году, а хто і болей!
І зараз беларусы нікому не патрэбны, акрамя беларусаў!!!
Мы павінны зрабіць свае цэнтры самі!!! Толькі тады мы зможам ьыць ўпэўнены, што дапамога беларусам сапраўды аказваецца!!!
Загадзя ўдзячна ўсім, хто дапаможа!!!!
Жыве Беларусь!!! 🤍❤️🤍
https://bysol.org/ru/initiatives/networkofcenters/