едзена ў дзеянне Google ПеракладчыкПеракладчык Лінкі ўнівэрсальнага доступу Перайсьці да галоўнага зьместу Перайсьці да галоўнай навігацыі Перайсьці да пошуку site logo ЖУРНАЛІСТЫ Ў ТУРМЕ Шукаць шукаць тэкст... ПАЛІТВЯЗЬНІ Экстрадаванай з Расеі ў Беларусь Яне Пінчук выставілі абвінавачаньне 12 верасень 2022, 13:14 Яна Пінчук Яна Пінчук Глядзець камэнтары Віцяблянку Яну Пінчук расейскія ўлады 10 дзён таму экстрадавалі ў Беларусь, паведамляе «Вясна». На гэты момант Яну Пінчук трымаюць у віцебскім СІЗА-2. Фармальна яе ўзялі пад варту на 2 месяцы. Расьсьледаваньне крымінальнай справы даручана Віцебскаму гарадзкому аддзелу Сьледчага камітэту. Сьледчыя выставілі Яне абвінавачаньне і прызначылі шэраг экспэртыз. Паводле сьледзтва, у тэлеграм-канале «Віцебск 97%» Яна Пінчук пад нікам «Прынцэса Лея» разьмяшчала паведамленьні з «нэгатыўнай ацэнкаю супрацоўнікаў праваахоўных органаў і органаў дзяржаўнай улады». Паводле Генпракуратуры, Яне Пінчук інкрымінуюць тры артыкулы Крымінальнага кодэксу: ч.3 арт.130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці), ч.3 арт.361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу, ажыцьцяўленьня дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь); ч.1 і ч.2 арт.361-1 КК (Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім). Паводле першых двух артыкулах Яне Пінчук пагражае да 12 гадоў зьняволеньня, па трэцім — да 10 гадоў. Паводле ведамства, дзяўчына разам зь іншымі нібыта стварыла тэлеграм-канал «Віцебск 97%», інфармацыйная прадукцыя якога рашэньнем суду прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі. Раней у Сьледчым камітэце Беларусі паведамлялі, што яна праходзіць абвінавачанай паводле пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу. Мяркуючы па ўсім, зь Яны Пінчук зьнялі абвінавачаньні ў паклёпе (арт. 188) і незаконных дзеяньнях з пэрсанальнымі дадзенымі іншай асобы (ч.3 арт. 203-1). Хто такая Яна Пінчук 24-гадовая Яна Пінчук знаходзілася ў СІЗА Пецярбургу зь лістапада 2021 году. Яе затрымалі ў пецярбурскай кватэры і празь дзень арыштавалі. У Беларусі яе абвінавацілі ва ўдзеле ў стварэньні апазыцыйных тэлеграм-каналаў «Витебск 97%», «Орша 97%» і «Новополоцк и Полоцк 97%». Расейская пракуратура пагадзілася яе выдаць паводле трох артыкулаў: аб распальваньні сацыяльнай варожасьці, закліках да дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі і стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня. Юрысты спрабавалі абскардзіць рашэньне Генпракуратуры Расеі аб выдачы Пінчук. Камітэт правоў чалавека ААН прапанаваў Расеі ўстрымацца ад дэпартацыі ў Беларусь Яны Пінчук і забясьпечыць абарону яе жыцьця і недатыкальнасьці да разгляду камітэтам яе скаргі. У Маскве праігнаравалі ўсе гэтыя рэкамэндацыі.